Беларуская Служба

FlyDubai адмяніў рэйсы ў Мінск да канца студзеня

14.01.2026 14:04
У сацсетках выказвалі здагадку, што адмена рэйсаў звязаная з нізкай загрузкай мінскага напрамку.
  FlyDubai
Самалёт авіякампаніі FlyDubai Autorstwa Anna Zvereva from Tallinn, Estonia - FlyDubai, A6-FMB, Boeing 737-8 MAX, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=74052302

Авіякампанія FlyDubai прыпыніла палёты паміж Мінскам і Дубаем да пачатку лютага. Пра гэта сведчаць звесткі на сайце арабскага перавозчыка, паведамляе «Наша Ніва».

Кампанія FlyDubai не выконвае рэйсаў з Мінска з канца снежня. Спачатку авіяперавозчык прыняў рашэнне перанесці рэйсы з Мінска ў Маскву з 24 снежня, што стала нечаканасцю для падарожнікаў і тураператараў.

Дарэчы, на гэтым фоне беларуская авіякампанія Belavia запусціла дадатковы рэйс у Дубай 7 студзеня.

У сацыяльных сетках выказвалі здагадку, што адмена рэйсаў звязаная з нізкай загрузкай мінскага напрамку.
Першапачаткова рэйсы былі скасаваныя да 7 студзеня, потым да 11, потым да 16 студзеня.

аз

Паміж Вільняй і Варшавай стане больш авіярэйсаў

13.01.2026 18:13
З пачаткам летняга сезона плануе павялічыць колькасць палётаў на гэтым маршруце да 38 на тыдзень.