Беларуская Служба

Вынеслі прысуд работніку Мазырскага НПЗ, якога арыштавалі за «Гаюн» самым першым

16.01.2026 15:39
Затрыманнем Максіма Нікіценкі губазікаўцы пахваліліся адразу пасля таго, як узламалі праект.
Максім НікіценкаЗдымак з сацыяльных сетак

Увайшоў у дзеянне прысуд палітвязня Максіма Нікіценкі. У канцы 2025 года яго асудзілі ў Гомельскім абласным судзе за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», а цяпер Вярхоўны суд пакінуў прыгавор, піша «Наша Ніва».

Нікіценку прысудзілі ці хімію з накіраваннем, ці калонію. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе менавіта пра калонію, але дакладны прысуд невядомы.

43‑гадовы Максім Нікіценка з Мазыра – першы арыштаваны па справе «Беларускага Гаюна». Яго імя стала вядома ў лютым 2025 года, калі губазікаўцы пахваліліся ўзломам «Гаюна» і затрыманнем мужчыны.

На 2020 год ён быў начальнікам трамвайнага ўчастка на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе, працаваў там і на пачатак 2024 года, хоць пасада невядомая.

У Максіма ёсць жонка і двое непаўналетніх дзяцей – сын і дачка.

вс