Беларуская Служба

Увесь тыраж новага падручніка беларускай мовы для іншаземцаў раскупілі за некалькі тыдняў

16.01.2026 18:01
Выданне «Беларуская мова: практыкаванні і тэксты для чытання» выйшла ў канцы мінулага году ў Польшчы.
  :
Выданне «Беларуская мова: практыкаванні і тэксты для чытання» Крыніца: Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсітэта

Пра тое, што ўвесь тыраж падручніка ўжо раскуплены, Радыё «Свабода» расказала аўтарка дапаможніка, выкладчыца Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта Вольга Трацяк. Тыраж – 100 асобнікаў, 10 кніг адразу перадалі ў бібліятэкі. Падручнік каштаваў 39 злотых (каля 10 еўра). Ці будуць яго дадрукоўваць, пакуль невядома.

Дапаможнік па беларускай мове выдалі летась у канцы снежня. Ён дапамагае вывучаць беларускую мову як замежную на ўзроўнях А1 – В1. У ім 330 старонак, 150 практыкаванняў па граматыцы, лексіцы і фразеалогіі, 50 тэкстаў для чытання. Да ўсіх заданняў ёсць ключ з адказамі, таму падручнік можна выкарыстоўваць і для самастойнага навучання, паведамляла раней аўтарка падручніка.

Падручнік выдалі за сродкі Фонду дыдактычнай дасканаласці Факультэта прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.

вс