У Пскове за данаты будуць судзіць 68-гадовую бібліятэкарку Маргарыту Палявую. Жанчына абвінавачваецца ў данатах фонду, заснаванага Аляксеем Навальным, паведаміў Тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!».
Жанчыну будуць судзіць па крымінальнай справе за «фінансаванне экстрэмісцкай арганізацыі». Маргарыту Палявую абвінавачваюць у тым, што яна неаднаразова пераводзіла грошы Фонду барацьбы з карупцыяй, які заснаваў загінулы ў турме ў Расіі Аляксей Навальны.
Працэс пачнецца 26 студзеня ў Пскоўскім гарадскім судзе. Жанчыне пагражае ад 3 да 8 гадоў пазбаўлення волі.
Маргарыта Палявая нарадзілася ў пасёлку Уваравічы Гомельскай вобласці. Працавала ў Пскоўскай абласной універсальнай бібліятэцы. У канцы лістапада 2025 года яе ўнеслі ў расійскі спіс «экстрэмістаў».
вс