Беларуская Служба

У пракуратуры Польшчы назвалі прычыны смерці Мікіты Мелказёрава

20.01.2026 08:44
У пракуратуры Польшчы расказалі аб прычынах смерці журналіста Мікіты Мелказёрава.
 .
Мікіта Мелказёраў.Фота: YouTube

Падчас ускрыцця цела былі выяўленыя змены, выкліканыя хранічным захворваннем, паведамляе тэлеканал «Белсат». Пра якое менавіта захворванне ідзе гаворка, у пракуратуры не ўдакладнілі.

Як паведаміў прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба, даследаванні паказалі, што смерць наступіла не ў выніку траўмы. Справа аб ненаўмысным забойстве была прыпыненая да канчатковага медыцынскага заключэння па выніках судова-медыцынскай і таксікалагічнай экспертызы.

Блогер і журналіст Мікіта Мелказёраў памёр ва ўзросце 37 гадоў у ноч на 21 снежня. Самымі вядомымі яго праектамі былі «Жыццё маліна» і «Загляне сонца».

эж

Канал «Жыццё-маліна» спыняе працу

10.01.2026 10:35
Каманда праекту напісала, што ў суботу выйшаў апошні выпуск.