Беларускі паэт Алесь Плотка і ўкраінскі кампазітар Уладзімір Някрасаў прэзентавалі кампазіцыю «Вуліца Жызнеўскага». «Гэта энергічная і светлая песня пра будучыню Беларусі і Украіны, аб’яднаных супольнай барацьбой за свабоду, годнасць і любоў да роднай зямлі», – распавёў Алесь Плотка радыё «Рацыя».
– Цікава, што ў Уладзіміра падыход да беларускай музыкі, хоць ён украінец, трошкі рэтра, нехта пачуе тут, напэўна, водгукі «Песняроў». Нагадаю, Міхаіл Жызнеўскі – першы з двух замежнікаў, якія загінулі на Майдане. І была такая ідэя прыдумаць яму вуліцу яго памяці. У песні яна расцягнулася ад Гомеля да Кіева і ад Оршы да Азова, па ўсёй тэрыторыі, якая сёння пад ударам з усходу.
Цяпер паслухаць трэк можна на лічбавых пляцоўках.
нг