Беларуская Служба

Іспанія прызнае пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў

21.01.2026 07:51
Гэта стала вынікам дамоўленасцяў Офіса Святланы Ціханоўскай з уладамі Іспаніі.
Swiatłana Cichanouska i Franak Wiaczorka
Swiatłana Cichanouska i Franak WiaczorkaŹródło: Biuro Swietłany Cichanowskiej

Апублікаваная інструкцыя, згодна з якой пашпарты грамадзян Беларусі, што знаходзяцца ў Іспаніі, будуць прызнавацца сапраўднымі нават пасля заканчэння тэрміну дзеяння — без неабходнасці атрымання cédula de inscripción.

Гэта стала вынікам дамоўленасцяў Офіса Святланы Ціханоўскай з уладамі Іспаніі. 20 чэрвеня 2025 году Святлана Ціханоўская дамовілася пра гэта з міністрам замежных справаў Хасэ Мануэлем Альбарэсам, дамоўленасці былі фіналізаваныя ў студзені 2026 г. пры падтрымцы іншых міністэрстваў.

яс