«У пачатку 2025 года ён вярнуўся на службу ў ЗСУ і годна абараняў неба. Ён ёсць і быў выдатным сынам беларускай зямлі. Я захаплялася і захапляюся яго прагненнем да лепшага свету, у якім мы так хацелі стварыць вялікую сям'ю», – напісала Вераніка.
Добраахвотніка пахаваюць у Львове, усе дэталі будуць вядомыя пазней.
«Ты паказаў мне сапраўдную любоў, сапраўдную сяброўства. Ты любіў мяне з такім клопатам і ўвагай, што я сама пачала сябе любіць. Ты быў усім, і вось усяго цяпер няма. Чакаю нашай сустрэчы ў лепшым свеце, маё каханне. Пабачымся ўва сне», – дадала Вераніка.
Вераніка і Аляксей ажаніліся ў сакавіку 2022 года ва Украіне, разам яны служылі ў палку Кастуся Каліноўскага. Пазней ён перайшоў у 225-ы асобны штурмавы полк ЗСУ.
Дапамагчы Вераніцы можна данатамі на рахунак у Revolut альбо ў сістэме Blik па нумары +48518074897 (Maksim Kavaleu). У прызначэнні плацяжу напісаць «дапамога для Веранікі».
яс