Беларуская Служба

Дарадца С. Ціханоўскай: Tое, што ад нас не адгарадзіліся яшчэ ровам з кракадзіламі – ужо цуд

22.01.2026 13:19
Франак Вячорка нагадаў, чаго дабіліся беларускія дэмакратычныя сілы для беларусаў.
Swiatłana Cichanouska i Franak Wiaczorka
Swiatłana Cichanouska i Franak WiaczorkaŹródło: Biuro Swietłany Cichanowskiej

«Класкоўскі правільна піша, што, дэмакратычным сілам трэба адвакатаваць пытанні беларусаў, і гэта тое, чым мы займаемся кожны божы дзень» – адзначае Франак Вячорка ў ФБ.

Дарадца С. Ціханоўскай падкрэслівае, што Офіс прыкладае намаганні, каб, як мінімум, утрымаць, тое, што было дасягнутае:

«каб візы беларусам працягвалі выдавацца, каб аўтобусныя злучэнні з Беларусі заставаліся, каб краіны давалі беларусам прытулкі і ВНЖ каб захоўвалі беларускія праграмы падтрымкі медыям, стыпендыі, абмены».

Франак Вячорка нагадаў, што «калі б не праца дэмакратычных сілаў – гэтага даўно ўжо не было б і беларусаў зраўнялі б з рускімі».

«На Беларусь і беларусаў глядзяць праз прызму бяспекі, Лука – размяшчае »Арэшнік«, ядзерную зброю, пасылае агентуру, балоны, кантрабанду, мігрантаў, і служыць выключна Пуціну – і тое, што ад нас не адгарадзіліся яшчэ ровам з кракадзіламі – ужо цуд».

яс