Гэтую інфармацыю пацвердзіў, дарадца лідаркі беларускай апазіцыі Дзяніс Кучынскі. Ён запэўніў у эфіры літоўскага радыё LRT, што дзейнасць офіса Святланы Ціханоўскай у Літве будзе працягвацца.
«Мы хочам, каб Вільнюс заставаўся цэнтрам дэмакратыі, грамадзянскай супольнасці і незалежных беларускіх СМІ», – падкрэсліў дарадца.
На пытанне, дзе будзе знаходзіцца Святлана Ціханоўская, ён адказаў, што лідарка апазіцыі ў асноўным працуе за мяжой і толькі каля 30 працэнтаў свайго часу праводзіць у Літве.
«Яе праца мае глабальны характар», – дадаў Кучынскі.
Ён растлумачыў, што адным з ключавых фактараў, якія паўплывалі на рашэнне аб пераносе часткі офіса, была бяспека. Аднак ён не раскрыў узровень абароны, які будзе забяспечаны Святлане Ціханоўскай у Польшчы.
«Мы хутка прадставім падрабязнасці», – сказаў Кучынскі.
Некалькі дзён таму інфармацыйнае агенцтва AFP паведаміла, што лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская і яе каманда пакінуць Літву і пераедуць у Варшаву з меркаванняў бяспекі. Літоўскія СМІ таксама паведамілі, што лідарка беларускага апазіцыйнага руху паведаміла пра свае намеры палітыкаў у Вільні.
Некалькі месяцаў таму Літва вырашыла абмежаваць фізічную ахову Святланы Ціханоўскай. Гэтае рашэнне выклікала крытыку, таму ўлады ў Вільні адмовіліся ад гэтай ідэі да ўкаранення новай сістэмы бяспекі.
Каміль Залеўскі/яс