Беларуская Служба

Мытня атрымала права правяраць у замежных перавозчыкаў дазвол на праезд у ведамасных пунктах афармлення

23.01.2026 17:02
Указ тычыцца аўтамабіляў, зарэгістраваных за мяжой і імпартных тавараў, якія перавозяць у Беларусь з тэрыторыі ЕАЭС.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. belarus.by

Супрацоўнікі мытных органаў змогуць правяраць у замежных перавозчыкаў дазвол на праезд па тэрыторыі Беларусі не толькі ў пунктах пропуску на мяжы, але і ў ведамасных пунктах афармлення. Гэта вынікае з указа № 31, які 22 студзеня падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе «Позірк».

Мытнікі будуць кантраляваць выкананне міжнародных аўтаперавозак, у тым ліку «на аснове дазволаў, якія выдаюцца ў адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі», удзельніцай якіх з’яўляецца Беларусь.

Акрамя таго, супрацоўнікі Дзяржмыткамітэта будуць сачыць за праездам вялікагрузных і буйнагабарытных аўтамабіляў па тэрыторыі краіны, а таксама адпаведнасцю іх вагавых і іншых параметраў дапушчальным нормам.

Указ распаўсюджваецца на аўтамабілі, зарэгістраваныя за мяжой і імпартныя тавары, якія перавозяць у Беларусь з тэрыторыі дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і месцам разгрузкі якіх паводле дакументаў з’яўляецца Беларусь.

аз

У Мінсувязі паяснілі ўвядзенне абмежавання на хуткасць інтэрнэту клопатам пра карыстальнікаў

23.01.2026 15:01
Раней аператары маглі рэзаць хуткасць як заўгодна, пераконваюць прадстаўнікі беларускага Міністэрства сувязі.