Беларуская Служба

На развітанне з удавой Быкава прыйшлі 8 чалавек. «Гісторыя зафіксуе гэтую падзею»

26.01.2026 11:49
Ірына Быкава памерла 21 студзеня. Ёй было 99 гадоў.
Ірына БыкаваФота: https://nashaniva.com/

Развітанне з жонкай пісьменніка Васіля Быкава Ірынай Міхайлаўнай Быкавай адбылося ўчора, 25 студзеня. Журналіст, дэпутат Вярхоўнага Савета XII склікання Сяргей Навумчык расказаў у сваіх сацыяольных сетках падрабязнасці пахавання. 

«Сёння ў двухмільённай сталіцы Беларусі на развітанне з Ірынай Міхайлаўнай Быкавай прыйшло восем чалавек (уключна з трыма сямейнікамі). Гісторыя зафіксуе гэтую падзею», — напісаў Навумчык.

Ірына Быкава памерла 21 студзеня. Ёй было 99 гадоў.

эж


Беларускі тэатральны праект паводле аповесці В. Быкава «Жоўты пясочак» атрымаў падтрымку Мінкульта Польшчы

29.10.2024 06:31
Музей ікон у Варшаве і Культурны цэнтр раёна Ахота «Око» ў Варшаве падтрымалі беларускую пастаноўку паводле аповесці Васіля Быкава «Жоўты пясочак».

Рэжысёр Сяргей Лазніца пра свой фільм «У тумане»: Адно слова запісвалі 300 разоў

27.11.2024 17:25
Быкаў як ніхто іншы ўмее задаваць глыбокія пытанні. У цэнтры яго твораў — чалавек і чалавечнасць. 

Беларусіст Андрэй Масквін: Антываенны аспект творчасці Васіля Быкава вельмі актуальны сёння

05.12.2024 15:42
6 снежня ў Варшаўскім універсітэце пройдзе канферэнцыя, прысвечаная творчасці Васіля Быкава.