Беларуская Служба

Беларусы адкрылі пункт нязломнасці ў Кіеве

26.01.2026 11:59
У пункце жыхары ўкраінскай сталіцы могуць зарадзіць тэлефоны, падключыцца да Інтэрнэту, выпіць гарачага, сагрэцца і атрымаць першую дапамогу.
Беларусы адкрылі пункт нязломнасці ў КіевеФота: https://www.facebook.com/alena.zarkevic.2025

У Кіеве беларусы адкрылі пункт нязломнасці, каб дапамагчы жыхарам перажываць адсутнасць святла, сувязі, вады і ацяплення,  выкліканыя расійскімі абстрэламі. Пра гэта паведаміла валанцёрка і актывістка Алена Жаркевіч з арганізацыі «Сустрэча», якую цытуе тэлеканал «Белсат». У пункце жыхары ўкраінскай сталіцы могуць зарадзіць тэлефоны, падключыцца да Інтэрнэту, выпіць гарачага, сагрэцца і атрымаць першую дапамогу.

Жаркевіч падзякавала беларусам з розных краін свету — ЗША, Канады, Польшчы, Літвы, Нямеччыны — за салідарнасць, фінансавую і маральную падтрымку. Асобна яна адзначыла беларусаў у самой Беларусі, чыя падтрымка, паводле яе слоў, мае асаблівую каштоўнасць.

На фоне зімовых абстрэлаў Расіі тысячы шматкватэрных дамоў у Кіеве застаюцца без электраэнергіі і ацяплення, і пункты нязломнасці становяцца жыццёва важнымі для насельніцтва.

эж