З 1 студзеня адміністрацыя ўстановы спыніла прымаць у рэжымных і рэчавых перадачах любыя прадметы адзення для асуджанага – целагрэйкі, кліфты, працоўныя робы, абутак, галаўныя ўборы і іншыя элементы формы. Пра гэта гаворыцца ў аб'яве, размешчанай на інфармацыйным стэндзе калоніі. Цяпер такую прадукцыю можна набыць толькі ў турэмнай краме, піша @MAYDAYMog.
Адміністрацыя ВК-15 спасылаецца на загад МУС №140 ад 29 чэрвеня 2020 года «Аб забеспячэнні рэчавым забеспячэннем асуджаных, якія адбываюць у папраўчых установах і арыштных дамах». Тэкст дакумента рэдакцыі атрымаць не ўдалося.
У адкрытым доступе ёсць пастанова Савета міністраў Беларусі ад 28 студзеня 2020 года нумар 47, якой былі ўнесены змяненні ў ранейшую пастанову 2010 года. Згодна з дакументам, МУС атрымала права самастойна вызначаць парадак прымянення норм забеспячэння асуджаных рэчавым забеспячэннем. Акрамя таго, з пераліку дазволенага адзення былі выключаны фармулёўкі «бавоўна», «трыкатажны», а таксама «на гумавай падэшве скураныя».
Паводле інфармацыі праваабарончых крыніц, пасля гэтых змяненняў якасць адзення пагоршылася: асуджаных сталі забяспечваць касцюмамі з сінтэтычных тканін, якія дрэнна захоўваюць цяпло зімой і не забяспечваюць вентыляцыю ў спякотнае надворʼе. Раней сваякі маглі набываць больш якаснае адзенне ў спецыялізаваных атэлье і перадаваць яго ў калоніі. Цяпер такая магчымасць у ВК-15 выключана.
Падобная практыка ў верасні мінулага года была ўведзена ў шклоўскай ВК-17. Не выключана, што аналагічныя правілы будуць распаўсюджаны і на іншыя папраўчыя ўстановы Беларусі.
@MAYDAYMog/ав