Вядомы беларускі сацыёлаг Генадзь Коршунаў абвясціў пра запуск новай даследчай ініцыятывы — «Беларуская сацыялагічная група» (БСГ).
Паводле ягоных словаў, пасля завяршэння супрацы з Цэнтрам новых ідэй ён працягвае займацца даследаваннямі і экспертнай дзейнасцю ўжо ў межах новага праекта. Менавіта на пляцоўцы БСГ будуць публікавацца ягоныя аналітычныя матэрыялы, назіранні і вынікі даследаванняў.
На тэлеграм-канале ініцыятывы ўжо з’явілася спасылка на справаздачу па першым даследаванні. Яно прысвечанае аналізу спецыфікі рэпрэсій у Беларусі ў 2025 годзе.
Аўтары ініцыятывы заклікаюць азнаёміцца са справаздачай і падпісацца на канал «Беларускай сацыялагічнай групы».
ав