Беларуская Служба

Ціханоўская прыняла запрашэнне Зяленскага ў Кіеў 

27.01.2026 08:44
Яе каманда ўжо рыхтуе гэты візіт.
Святлана Ціханоўская ў студыі Беларускай службы Польскага радыёКрыніца: Беларуская служба Польскага радыё/Барыс Судзін

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская прыняла запрашэнне прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага наведаць Кіеў, і яе каманда ўжо рыхтуе гэты візіт. 

Як паведаміў дарадца палітыка Дзяніс Кучынскі ў каментарыі euroradio, падчас сустрэчы ў Вільні Ціханоўская выказала поўную падтрымку Украіне і ўкраінскаму народу, а таксама ўшанавала ўкраінскіх і беларускіх ваяроў, якія змагаюцца за свабоду. Абмяркоўваўся працэс вызвалення беларускіх палітвязняў, у якім удзельнічала каманда Зяленскага, і гатоўнасць Украіны працягваць дапамогу. 

Бакі гаварылі пра супольную стратэгію ў дачыненні да Лукашэнкі: адказнасць, санкцыі і ўзмацненне супрацы з дэмакратычнымі беларусамі. Зяленскі падкрэсліў, што аддзяляе рэжым Лукашэнкі ад беларускага народа, што было ацэнена як важны і пазітыўны сігнал.

эж


Што ў гадавіну Паўстання 1863-64 гадоў гаварылі прэзідэнты Польшчы, Літвы і Украіны

26.01.2026 14:30
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Украіны ўшанавалі памяць Паўстання 1863-1864 гадоў.

Святлана Ціханоўская абмеркавала з Андрэем Сібігам дэталі прызначэння новага спецпрадстаўніка Украіны для Беларусі

26.01.2026 15:05
Сярод іншага з Андрэем Сібігам размаўлялі пра дэталі прызначэння новага спецпрадстаўніка Украіны для Беларусі.