З 10 лютага беларусам будзе даступны яшчэ адзін аўтобусны маршрут у Польшчу, расказаў старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў.
Гэта адзіны рэйс, які злучае беларускія гарады з Кракавам. Яго працягласць – каля 1 тыс. 200 км. Аўтобус будзе ісці праз Магілёў, Брэст і Варшаву (вакзал Варшава Заходняя), паведамляе «Наша Ніва».
Адпраўленне з аўтавакзала «Гомель» а 7:10, прыбыццё на канчатковы пункт а 01:30 па мясцовым часе.
Аўтобусы будуць курсаваць тры разы на тыдзень. Кошт білета з Гомеля ў Кракаў складзе 220 рублёў.
вс
здымак ілюстрацыйны