Беларуская Служба

У Беларусі прызнаныя палітвязнямі яшчэ восем чалавек

28.01.2026 14:01
Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.
Ілюстрацыйнае фотаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

У сувязі з інфармацыяй аб змяшчэнні пад варту і прысуджэнні да пазбаўлення волі ў сувязі з узаемадзеяннем з «экстрэмісцкімі фармаваннямі» Аляксея Ісаева, Максіма Дударгі, Сяргея Васюкевіча, Аляксея Шыловіча, Віталя Выпражкіна, Аляксандра Нядведскага, Уладзіміра Джараева, Сяргея Літвінкі, беларуская праваабарончая супольнасць прызнала згаданыя асобы палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны зняволены».

Праваабаронцы патрабуюць ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць згаданых і ўсіх астатніх палітычных зняволеных, а таксама спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі ў чарговы раз адзначаюць, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розныя формы пратэстнай актыўнасці выкарыстоўваюцца ўладамі як інструмент падаўлення грамадзянскага і палітычнага супраціву, іншадумства і антываенных выказванняў.

Нагадваем, на дадзены момант у Беларусі палітвязнямі прызнаныя 1 158 чалавек.

аз

Да 10 гадоў калоніі з вялікімі штрафамі: вынесены завочны прысуд па справе «Сумленных людзей»

23.01.2026 14:01
Актывістаў абвінавацілі паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх, стварэнне экстрэмісцкага фармавання, абраза Лукашэнкі, дыскрэдытацыя Беларусі іг.д.