Беларуская Служба

У Гомелі адкрылася выстава, прысвечаная «героям СВА»

29.01.2026 12:55
На выставу, якая праслаўляе ваенных злачынцаў, водзяць беларускіх школьнікаў.
   ,
У Гомелі адкрылася выстава, прысвечаная «героям СВА»Фота: Рускі дом у Гомелі

У «Рускім доме» ў Гомелі адкрылася выстава «Героі нашага часу», прысвечаная захопніцкай вайне Расіі супраць Украіны. Яе арганізавала прадстаўніцтва «Рассупрацоўніцтва», а куратарам стаў Бранскі дзяржаўны краязнаўчы музей, паведамляе гомельскае выданне «Флагшток».

Паводле арганізатараў, экспазіцыя расказвае пра «гераізм воінаў СВА» і «гістарычныя сувязі» паміж Расіяй, Данбасам і Украінай. Назва выставы адсылае да рамана Лермантава, але замест літаратурных герояў тут — рускія акупанты.

На стэндах, сярод іншага, паказана карта з захопленымі тэрыторыямі Украіны. Выставу ўжо прадставілі членам «Гістарычнага клуба», руху «Патрыёты Беларусі» і іншым гасцям. На выставу, якая праслаўляе ваенных злачынцаў, водзяць беларускіх школьнікаў.

Гэта першы вядомы выпадак настолькі адкрытай прапаганды вайны ў Гомелі. Пры гэтым дзяржаўныя СМІ пакуль пра выставу маўчаць.

эж