Нягледзячы на вызваленне часткі палітвязняў і менш паведамленняў пра рэпрэсіі, казаць пра іх змяншэнне ў Беларусі нельга. Пра гэта заявіла экспертка Беларускага Хельсінкскага камітэту Кацярына Дзяйкала, прадстаўляючы агляд трэндаў у галіне правоў чалавека за 2025 год, —паведамляе belsat.eu.
Праваабаронца адзначыла, што ацэньваць сітуацыю паводле колькасці палітвязняў немагчыма, бо ўлады абмежавалі доступ да інфармацыі. «Варажбой на кававай гушчы сёння было б паводле лічбаў нешта вымяраць», — сказала Дзяйкала.
Паводле яе, рэпрэсіі — гэта не толькі арышты і ператрусы, але і звальненні, ціск на працы, пастаноўка на ўлік і іншыя формы пераследу. Улады Беларусі сістэмна пашыраюць рэпрэсіўнае заканадаўства, таму сітуацыя застаецца стабільна цяжкай і пагаршаецца.
эж