Беларуская Служба

У «Воўчых норах» узмацніўся ціск на палітычных зняволеных

30.01.2026 14:05
Паводле інфармацыі «Вясны», у Воўчых норах свае тэрміны адбываюць як мінімум 59 палітвязняў.
У «Воўчых норах» узмацніўся ціск на палітычных зняволеныt.me/viasna96

Праваабаронцам стала вядома, што пасля непрацяглай адлігі, у івацэвіцкай ПК-22 зноў пачаўся ціск на палітвязняў.

Палітычным зняволеным пачалі раздаваць парушэнні па надуманых прычынах, вешаць на іх статус «злосных парушальнікаў», а таксама адпраўляць у ШІЗА.

Паводле інфармацыі «Вясны», у Воўчых норах свае тэрміны адбываюць як мінімум 59 палітвязняў.

аз

У МУС Беларусі паведамілі аб затрыманні яшчэ трох чалавек за «прапаганду нацызму»

28.01.2026 16:04
Суд прызнаў Telegram-каналы затрыманых «экстрэмісцкімі» матэрыяламі. Ім пагражае па 12 гадоў пазбаўлення волі.