Гендырэктар «Белводаканала» агучыла статыстыку па водазабеспячэнні ў краіне на пачатак 2026 года. Лічбы гавораць самі за сябе.
93,9% жыхароў забяспечаныя цэнтралізаванай вадой. Гэта значыць, што астатнія 6,1% (больш за 500 тысяч чалавек) усё яшчэ карыстаюцца студнямі або прывазной вадой.
З каналізацыяй сітуацыя больш складаная: доступ да цэнтральнага водаадвядзення ёсць толькі ў 81% насельніцтва.
97% сцёкавых вод праходзяць ачыстку перад тым, як патрапіць у вадаёмы.
Нягледзячы на бадзёрыя справаздачы аб будоўлях, для сотняў тысяч грамадзян «выгоды ў двары» і вядро застаюцца паўсядзённай рэальнасцю.
Крыніца: @belarus_economy/юл