Беларуская Служба

Асудзілі ўкраінца, які вербаваў людзей у «працоўнае рабства» для беларускага аграрнага прадпрыемства

02.02.2026 10:01
Усім ён абяцаў легалізацыю, афіцыйную працу, высокі заробак, але па прыездзе забіраў у іх пашпарты.
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Грамадзяніна Украіны прызналі вінаватым у гандлі людзьмі, якіх ён вербаваў на працу на выпасе кароў і доглядзе за імі ў ААТ «Зэмбінскі» ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці.

Як паведаміла «Свабодзе» крыніца ў праваахоўных органах, украінца пакаралі 5 гадамі пазбаўлення волі без канфіскацыі маёмасці з адтэрмінаваннем на 2 гады выканання пакарання.

Адначасова суд абавязаў яго выплаціць па 40 тысяч грыўняў (прыблізна па 1 тысячы долараў ЗША) кампенсацыі за маральны ўрон 12 з 15 пацярпелых жыхароў Валынскай вобласці, у якіх па прыездзе ў Беларусь забіралі пашпарты і не выплачвалі заробкі.

Справу расследавалі з кастрычніка 2017 года. У яе матэрыялах адзначалася, што грамадзянін Украіны вербаваў жыхароў Валынскай вобласці на працу ў ААТ «Зэмбінскі» ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці двойчы – у 2014 і ў 2016 гадах. Усім абяцаў легалізацыю, афіцыйную працу, высокі заробак, але па прыездзе забіраў у іх пашпарты, некалькіх украінцаў збіваў, калі яны патрабавалі разлічыцца за выкананую працу.

аз

Прадоўжаны парадак перагрузкі і перачэпкі грузаў на граніцы з краінамі ЕС

30.01.2026 15:02
Абмежаванні, гэта адказ Мінска на меры, якія ўвёў Еўрасаюз за ролю Беларусі ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны.