Камітэт дзяржбяспекі 28 студзеня прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» арганізацыю «Ліхтар», вынікае з абноўленага пераліку на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.
Датычнымі да «фарміравання» названы Аляксей Грахоўскі (2003 год нараджэння), Ілля Міхневіч (2001) і Віктар Баранаў (1997). Экстрэмісцкімі прызнаны старонкі праекта ў сацсетках.
На старонцы арганізацыі ў «Фэйсбуку» гаворыцца, што «Ліхтар» – гэта аб'яднанне беларускіх студэнтаў Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані (Польшча).
У спісе «экстрэмісцкіх фарміраванняў», які вядуць МУС і КДБ, зараз 330 арганізацый.
Позірк/ав