Беларуская Служба

2 лютага школу прапусцілі 62% беларускіх вучняў

02.02.2026 16:51
Моцныя маразы ў Беларусі прывялі да таго, што амаль дзве траціны школьнікаў у панядзелак прапусцілі заняткі.
.
.PAP/EPA/ANATOLY MALTSEV

Не прыйшлі ў школы 62% ад усіх вучняў, якія атрымліваюць адукацыю ў першую змену, або 544 тысячы дзяцей. Такую статыстыку паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.

Па прычыне хваробы заняткі ў школах прапусцілі 17 тысяч вучняў. Астатніх бацькі проста пакінулі дома, каб не пускаць на вуліцу ў моцныя маразы.

Афіцыйна аб прыпыненні заняткаў паведамлялася толькі ў Пружанскім раёне Брэстчыны, а таксама Глыбоцкім і Докшыцкім раёнах Віцебшчыны. У іншых мясцовасцях чыноўнікі не сталі прыпыняць заняткі нягледзячы на моцныя маразы.

euroradio.fm/ав