Беларуская Служба

Памёр беларускі мастак Уладзімір Ткачэнка, яму было 77 гадоў

03.02.2026 14:36
Пра смерць паведамілі ў сацсетках яго сябры.
 .
Уладзімір Ткачэнка.Фота: sb.by

Уладзімір Ткачэнка нарадзіўся 30 кастрычніка 1948 года ў Мінску. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1979 года кіраваў студыяй у Палацы культуры Мінскага трактарнага завода - нагадвае Наша Ніва.

У мастацкіх выставах браў удзел з 1976 года. Працаваў у галіне станковага жывапісу ў жанрах пейзажа, партрэта, нацюрморта.

Развітанне з Уладзімірам Ткачэнкам адбудзецца 4 лютага ў царкве Опцінскіх старцаў у Мінску (Касманаўтаў, 24), пахаванне на Лясных могілках у Шабанах (13:00).

нг