У Беларусі працягваюцца затрыманні па крымінальнай справе, звязанай з маніторынгавым праектам «Беларускі Гаюн». Апошні выпадак затрымання чалавека па гэтай справе, пра які вядома праваабаронцам, адбыўся ў снежні.
Агулам «Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 127 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна», якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна большая.
Суды па гэтай справе працягваюцца дагэтуль па ўсёй краіне. Фігурантам «справы Гаюна» прызначаюць як « хатнюю хімію», так і «хімію» з накіраваннем і калонію.
Нагадваем, «Беларускі Гаюн» быў заснаваны пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Ён збіраў і публікаваў інфармацыю пра перасоўванне па тэрыторыі Беларусі расійскай ваеннай тэхнікі. Праект спыніў працу 7 лютага 2025 года пасля таго, як доступ да чату праекта атрымалі сілавікі.
аз