У Прадстаўніцтве па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Аляксей Грахоўскі будзе ўзначальваць напрамак моладзевых праблем.
Кандыдатуру Аляксея Грахоўскага ўзгадніла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, як таго і патрабуе працэдура, паведамляе АПК.
У першую чаргу новы намеснік зоймецца праблемамі мабільнасці моладзі, адукацыі і працаўладкавання.
Моладзевыя пытанні – не новыя для Аляксея Грахоўскага. Ён адказваў за ўдзел моладзі ў дэмакратычных палітычных арганізацыях, вырашаў праблемы студэнтаў у замежжы, а таксама дзейнічаў на карысць таго, каб адукацыя ў Еўропе была магчымай для моладзі з Беларусі.
Аляксей Грахоўскі нарадзіўся ў Мінску 22 ліпеня 2003 года. Выпускнік Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа. У 2025 годзе скончыў бакалаўрыят у Познаньскім універсітэце імя Адама Міцкевіча на Факультэце міжнародных адносін. Працягвае там жа адукацыю на магістратуры.
З 2019 года – член Таварыства беларускай мовы. У 2023 годзе сузаснаваў Беларускую моладзевую грамадска-палітычную арганізацыю LICHTAR. Член Задзіночання беларускіх студэнтаў. Валодае беларускай, польскай, англійскай, украінскай і рускай мовамі, вывучае нямецкую.
вс