Беларуская Служба

Закрываецца падкаст «Нешта будзе», які Івулін рабіў з Мелказёравым

04.02.2026 18:28
Блогер Мікіта Мелказёраў памёр 21 снежня мінулага года ва ўзросце 37 гадоў.
Мікіта Мелказёраў і Аляксандр Івулін у студыі «Нешта будзе»YouTube/Нешта будзе/скрыншот

Аляксандр Івулін закрыў падкаст «Нешта будзе», які ён рабіў разам з Мікітам Мелказёравым. Праект існаваў з 2024 года за данаты.

«Даражэнькія, дзякуй за вашу падтрымку! Выпускаў падкаста «Нешта будзе» больш не будзе. Вось такія сумныя навіны.

Рабіць гэты праект без Мікіты немагчыма, але вялікі вам дзякуй за тое, што ён увогуле пабачыў свет. Ён існаваў выключна дзякуючы вашай падтрымцы. І гэта была сапраўды неверагодная гісторыя.

Паклон вам за яе. Вялікі-вялікі шчыры дзякуй за гэты падкаст, які мы рабілі разам.

Абдымаю! Нешта будзе і загляне сонца!», – напісаў Івулін ў паведамленні для падпісчыкаў падкаста.

Блогер Мікіта Мелказёраў памёр 21 снежня мінулага года ва ўзросце 37 гадоў.

вс