Беларуская Служба

Мазырскі НПЗ застаўся стратным, нягледзячы рост паставак паліва ў Расію

04.02.2026 19:28
Страты Мазыршчыны ў лістападзе склалі 323 млн 800 тыс. рублёў. 
Мазырскі НПЗКрыніца: facebook.com/MzrNPZ

Мазырскі раён застаецца стратным 23 месяцы запар, піша выданне «Флагшток», якое прааналізавала афіцыйныя дадзеныя.

Так, страты Мазыршчыны ў лістападзе склалі 323 млн 800 тыс. рублёў. Незалежныя аналітыкі называюць асноўным фактарам паліўны дэфіцыт у Расіі ўвосень 2025 года, які ўзнік пасля серыі ўкраінскіх атак па нафтаперапрацоўчым комплексе РФ. Асноўныя эканамічныя паказчыкі Мазырскага раёна амаль цалкам фармуюцца Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводам.

Таксама на Гомельшчыне кепскія справы ў Жлобінскім раёне, страты якога па стане на леташні лістапад склалі амаль 137 млн рублёў. У Жлобіне размяшчаецца Беларускі металургічны завод, які трапіў пад міжнародныя санкцыі.

вс