Выйшаў на свабоду Уладзіслаў Беладзед, выкладчык катэхізіса з кафедральнага касцёла. Палітвязень правёў за кратамі больш за два з паловай гады, паведамляе «Наша Ніва».
Ён быў затрыманы 31 мая 2023 года і першапачаткова пасаджаны краты на 45 сутак па абвінавачванні ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Пасля гэтага на Беладзеда завялі крымінальную справу. Яго судзілі па чатырох артыкулах: за распальванне варожасці, абразу Лукашэнкі, абразу прадстаўніка ўлады распаўсюджванне парнаграфіі.
Выніковы прысуд – тры гады зняволення, якія Уладзіслаў адбываў у шклоўскай калоніі №17. Ён быў вызвалены ў студзені 2026 года, калі цалкам адбыў тэрмін.
У 2020 годзе Беладзед разам з іншымі вернікамі публічна маліўся за мір у Беларусі. Да затрымання імя Беладзеда згадвалі ў некалькіх «рускамірскіх» артыкулах пра сувязь беларускага каталіцтва і арганізатараў пратэстаў.
вс