Беларуская Служба

Стала вядома, калі пройдзе наступны перапіс насельніцтва ў Беларусі

06.02.2026 13:05
Нагадваем, апошні перапіс насельніцтва Беларусі прайшоў у 2019 годзе.
Мінскjackal007 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева расказала журналістам, калі пройдзе наступны перапіс насельніцтва ў Беларусі, перадамляюць дзяжаўный СМІ краіны.

Па словах Іны Мядзведзевай, ён адбудзецца ў кастрычніку 2029 года. У гэтым годзе Белстат пачынае працу над прататыпам статыстычнага рэгістра насельніцтва як асновы перапісу.

«Мы будзем максімальна выкарыстоўваць адміністрацыйныя крыніцы даных – ужо ёсць пералік дзяржорганаў, якія гатовы іх прадастаўляць, супрацоўнічаць з мабільнымі аператарамі для пазіцыянавання», – адзначыла яна.

Створана экспертная група, якая ўключае прадстаўнікоў Белстата, мабільных аператараў і правайдэра хмарных рашэнняў. Падрыхтаваны ўжо метадалагічныя падыходы, вызначаны этапы і тэрміны іх выканання.

«У гэтым годзе плануецца правесці пілотнае тэсціраванне магчымасцей тэхналогій мабільнага пазіцыянавання», – расказала старшыня Белстата.

Перапісныя лісты мінімізуюць. «Возьмем максімум з адміністрацыйных крыніц, прадзапоўнім іх (мэта – 50 працэнтаў супраць 10-20 працэнтаў раней), каб зэканоміць час і рэсурсы», – растлумачыла Іна Мядзведзева.

Нагадваем, апошні перапіс насельніцтва Беларусі прайшоў у 2019 годзе. Тады колькасць насельніцтва краіны склала 9 413 446 чалавек.

аз

Беларусь у стане пастаяннай гатоўнасці. Што насамрэч правярае Мінск?

05.02.2026 13:01
Мінску адначасова правярае рэальную баявую гатоўнасць беларускай арміі і рэакцыю паветранай абароны суседніх краін.