У студзені 2026 года замежнікі падалі 32 заявы на атрыманне прытулку ў Літве, сведчаць даныя Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў гэтай балтыйскай краіны.
Праведзены «Позіркам» аналіз статыстычнай інфармацыі паказаў, што на долю беларусаў прыпала 56,25% хадайніцтваў (18), расіян – 9,38% (3), украінцаў – 6,25% (2), азербайджанцаў, афганцаў, егіпцян, іракцаў, іранцаў, еменцаў, м’янманцаў, пакістанцаў і суданцаў – па 3,13% (па 1).
У 2025 годзе беларускія грамадзяне падалі 83 з 381 хадайніцтва на атрыманне прытулку ў Літве (21,8%); у 2024-м – 140 з 362 (38,7%), у 2023-м – 287 з 575 (49,9%).
На 1 студзеня 2026 года дзейны дазвол на пражыванне ў Літве мела 50 286 грамадзян Беларусі. За год колькасць беларусаў – уладальнікаў дакументаў, якія легалізуюць знаходжанне на літоўскай тэрыторыі, скарацілася на 7.225, або на 12,56%.
аз