Беларуская Служба

З-за гібрыдных дзеянняў Беларусі Літву наведае каманда НАТА па гібрыдных пагрозах

06.02.2026 15:10
Цягам некалькіх апошніх дзён паветраныя шары з Беларусі заляталі таксама ў паветраную прастору Польшчы.
Аўдыё

Каманда НАТА па гібрыдных пагрозах наведае Літву на наступным тыдні, паведаміла прэм'ер-міністр Літвы Інга Ругінене. Візіт будзе звязаны з гібрыднай атакай Беларусі, якая адпраўляе кантрабандныя паветраныя шары ў суседнія краіны.

Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Каміль Залеўскі:

- Кіраўнічка Літоўскага ўраду заявіла, што эксперты НАТА прыедуць, каб ацаніць пагрозы. У канцы студзеня ўлады ў Вільні зноў былі вымушаныя ўвесці абмежаванні руху ў паветранай прасторы над сталіцай Літвы з-за кантрабандных паветраных шароў з Беларусі. «Яны прыедуць па нашай просьбе, каб дапамагчы прааналізаваць нашы планы дзеянняў і супрацоўнічаць з нашымі службамі. Іх вопыт вельмі важны і бясцэнны», – адзначыла прэмʼер. Яна дадала, што гэта будзе магчымасць абмяняцца вопытам. Надоечы праваахоўныя органы Літвы абвясцілі, што ў рамках папярэдняга расследавання па справе аб кантрабандзе цыгарэт пры дапамозе «метэазондаў» з Беларусі, распачатага ў снежні мінулага года, абвінавачванні былі выстаўлены 28 асобам. Сярод іх, верагодна, ёсць асобы, якія ўзначальвалі арганізаваную злачынную групу. Яны адказвалі за арганізацыю аперацыі, супрацоўнічаючы з кантрабандыстамі на беларускім баку мяжы.

Цягам некалькіх апошніх дзён паветраныя шары з Беларусі заляталі таксама ў паветраную прастору Польшчы. За імі сачылі, і яны не ўяўлялі пагрозы бяспецы паветранага руху або грамадзянам Польшчы.

IAR/аз

Паветраныя шары зноў уляцелі ў польскую паветраную прастору

04.02.2026 12:05
Гэта чарговая ноч, калі гібрыдныя дзеянні суседзяў (Беларусі - рэд.) тэстуюць польскую паветраную абарону.

Беларусь у стане пастаяннай гатоўнасці. Што насамрэч правярае Мінск?

05.02.2026 13:01
Мінску адначасова правярае рэальную баявую гатоўнасць беларускай арміі і рэакцыю паветранай абароны суседніх краін.