У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» утрымліваюць групу замежнікаў. Людзям нічога не тлумачаць і груба ставяцца да іх. Пра гэта паведамілі крыніцы «Белсату».
Паводле звестак крыніцы, сярод тых, каго ўтрымліваюць, ёсць грамадзянін Расіі, спартовец з Гаіці, грамадзяне Узбекістану, Таджыкістану, Арменіі, Бангладэш.
На пашпартным кантролі іх проста не пусцілі далей, хоць некаторыя з іх ужо бывалі ў Беларусі. Спачатку замежнікам сказалі, што ўсё будзе добра і будзе далейшае правяранне, аднак потым іх проста пакінулі чакаць у асобным памяшканні без аніякіх тлумачэнняў.
На момант публікацыі ўжо больш за 13 гадзінаў яны без ежы. Пітная вада з кулера, які ім дасяжны, брудная.
Таксама замежнікі скардзяцца на грубае стаўленне да іх, у прыватнасці, на просьбу даць цукар да гарбаты былі абразы, адзначае крыніца.
нг