Заслужаны артыст Беларусі Ігар Сігаў, які ў 2022 годзе пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны пераехаў з жонкай-украінкай у Польшчу, стаў кіроўцам аўтобуса. Пра гэта вядомы беларускі акцёр расказаў у сябе ў Facebook, што заўважыла «Люстэрка».
«Што ў мяне новага? Сёння мой першы працоўны дзень у якасці кіроўцы аўтобуса. Асвоіў яшчэ адно хобі. Чаму б і не. Польшча дае такія магчымасці, знайсці штосьці для душы», - напісаў Сігаў.
У каментарах ён удакладніў, што ўладкаваўся ў аўтапарк прыгарада Варшавы горада Гродзіск-Мазавецкі.
Да таго як асвоіць прафесію вадзіцеля аўтобуса, Ігар Сігаў працаваў таксістам.
Ігар Сігаў (54 гады) — заслужаны артыст Беларусі, акцёр тэатра і кіно. 20 год адпрацаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Пачынаў кар'еру акцёрам пасля выпуску з Акадэміі мастацтваў, а скончыў - дырэктарам.
Пасля звальнення з РТБД пачаў працаваць у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, адкуль сышоў у знак пратэсту ў 2020 годзе.
яс