З учарашняга дне эстонскія кіроўцы могуць карыстацца 17-кіламетровай ледзяной дарогай па Балтыйскім моры, якая злучае дзве выспы. Дарога з'яўляецца альтэрнатывай паромам, рух якіх быў прыпынены з-за замярзання мора.
Маршрут праходзіць ад Таркма на востраве Хійумаа да вёскі Трыйгі на Саарэмаа. Па ім могуць рухацца транспартныя сродкі вагой да дзвюх з паловай тон.
Пасля адкрыцця маршруту (у нядзелю раніцай) з абодвух бакоў утварыліся чэргі з аўтамабіляў. Дарога адкрыта толькі ў дзённы час – ноччу яна закрыта.
На маршруце дзейнічаюць іншыя правілы дарожнага руху, чым на звычайных дарогах. Рэкамендаваная хуткасць руху складае 25 або ад 40 да 70 кіламетраў у гадзіну. Кіроўцы не павінны карыстацца рамянямі бяспекі і захоўваць дыстанцыю не менш за 250 метраў ад аўтамабіля, які рухаецца наперадзе. Абгон забаронены.
Эстонскае транспартнае ўпраўленне рэкамендуе правяраць бягучы стан ледзяной дарогі ў Інтэрнэце. Яно таксама заклікае кіроўцаў не карыстацца неафіцыйнымі маршрутамі на Балтыйскім моры, бо гэта можа ўяўляць небяспеку для жыцця.
IAR/аз