Беларуская Служба

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў

10.02.2026 17:15
Яго раптоўная смерць – вялікі ўдар для беларускай культуры і мінскай грамадскай прасторы.
Памёр выдавец Раман Цымбераў nashaniva.com

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы выдавец Раман Цымбераў. Пяць дзён таму яму раптоўна стала кепска, з’явіліся праблемы з ныркамі. Пасля здарыўся інсульт. Яго перавялі ў рэанімацыю, але не ўратавалі, паведамляе «Наша Ніва».

Раман Цымбераў нарадзіўся 8 чэрвеня 1981 года ў Ейску Краснадарскага краю Расіі. У Беларусі ён працаваў выкладчыкам у каледжы і ўніверсітэце.

Яшчэ ў 2001 годзе стаў індывідуальным прадпрымальнікам у кніжным гандлі. Ён выдаваў як мастацкую літаратуру, так і нон-фікшн. Яго крама і стэнды на кніжных выставах былі культавымі.

У 2024‑м ён, як і сотні тысяч іншых людзей, прайшоў праз затрыманне – у яго выпадку, на мяжы.

Яго раптоўная смерць – вялікі ўдар для беларускай культуры і мінскай грамадскай прасторы.

«Вялізная страта для беларускай кнігі, прорва, якую невядома як і калі і ці наогул удасца запоўніць. Такі час, што нават у некралогу не скажаш усяго, за што цэніш чалавека, пра ягоны даробак. Але прыйдзе яшчэ час расказаць пра ўсе дасягненні кніганошы Рамана», – адзначае старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.

аз

П'есу, заснаваную на гісторыях затрыманняў журналістаў у 2020-ым годзе, пакажуць у Варшаве

05.02.2026 13:39
Гэта будзе спектакль на тэму журналістыкі і сітуацыі, у якой яна знаходзіцца апошнія пяць гадоў. Аднак там таксама праводзяцца гістарычныя аналогіі.