Беларуская Служба

У Беларусі 23 лютага пачне працаваць вайсковы тэлевізійны канал

11.02.2026 17:24
Гэта будзе паўнацэнны тэлеканал вайсковага ведамства.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 23 лютага ў Беларусі пачне працаваць новы вайсковы тэлеканал. Пра гэта ў эфіры «Радыё-Мінск» паведаміў памочнік міністра абароны Леанід Касінскі, аб чым піша «Наша Ніва».

Вайсковы чыноўнік адзначыў, што гэта будзе паўнацэнны тэлеканал вайсковага ведамства, які ўключаецца ў рэспубліканскі пакет і будзе даступны на 12‑й кнопцы.

У прэс-службе абароннага ведамства растлумачылі, што аснову эфіру складуць патрыятычны кантэнт і кіно.

На гэты момант у Беларусі ўжо ёсць вайсковае інфармацыйнае агенцтва «Ваяр», газета «Во славу Родины», часопіс «Армия», тэлекампанія «ВоенТВ» і радыё «Компас FM».

нг