Беларуская Служба

Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні ў творчай прасторы «Парасон»

12.02.2026 11:02
Вядома, што як мінімум трое чалавек знаходзяцца ў Ізалятары часоваг ўтрымання, у чым іх абвінавачваюць — невядома.
Ілюстрацыйнае фотаScreenshot z parasonart.by/

 У сераду ўвечары стала стала вядома, што ў творчай прасторы «Парасон» адбыліся допыты і затрыманні.

Паводле інфармацыі «Вясны, як мінімум трое затрыманых знаходзяцца на Акрэсціна. У чым іх абвінавачваюць — невядома.

Арт-прастора знаходзіцца ў Мінску. На яе сайце пазначана, што «кожны тыдзень у Parason праходзяць курсы народных рамёстваў і лекцыi з самымі рознымі гасцямі. Размаўляем па-беларуску пра гісторыю, кіно, тэатр і іншыя цікавосткі з гуманітарнага свету».

Крыніца: ПЦ «Вясна»/юл