Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакею на лёдзе (IIHF) Люк Тардыф хоча вяртання на міжнародныя спаборніцтвы зборных Расіі і Беларусі, якія пазбаўленыя такога права праз агрэсію супраць Украіны.
«Мы хочам, каб Беларусь і Расія як мага хутчэй вярнуліся. Мы стараемся сачыць за развіццём падзей. Кожны дзень глядзім навіны ў надзеі, што нешта зменіцца да лепшага», – сказаў ён, перадае BBC.
Паводле Люка Тардыфа, ён хацеў бы бачыць гэтыя краіны зноў на турнірах, «бо, перадусім, гэта будзе азначаць, што чэмпіянаты свету стануць крыху лепшымі». Тым не менш федэрацыя выконвае рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэту. Да таго ж застаецца актуальным пытанне бяспекі.
Тардыф сказаў, што ўжо робяцца крокі дзеля вяртання на спаборніцтвы камандаў да 18 гадоў з Расіі і Беларусі:
«Мы надалей спрабуем арганізаваць іх вяртанне, бо гэта сям'я IIHF».
Белсат/ав