Беларуская Служба

У 2025 годзе ў Беларусі па палітычных артыкулах асудзілі 40 непаўналетніх

13.02.2026 17:16
Больш за ўсё прысудаў – за «грубае парушэнне парадку».
Ілюстрацыйны здымакsucco/pixabay.com/CC0

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы «Вясны» са спасылкай на дадзеныя Вярхоўнага суда.

Больш за ўсё прысудаў – за «грубае парушэнне парадку»: 16 чалавек.
Шасцёра атрымалі тэрміны за «садзейнічанне экстрэмізму», пяцёра – за «распальванне варожасці».

Чацвярых асудзілі па абвінавачанні ў «тэрарызме», яшчэ чацвярых – за «абразу» Лукашэнкі.

Траіх падлеткаў прызналі вінаватымі ў «здзеках над дзяржсімваламі».

Яшчэ па адным – за гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненні да службовай асобы і за ўдзел ва ўзброеным фармаванні за мяжой.

Nexta/ав