Беларуская Служба

Дуэт NaviBand да Дня закаханых прадставіў новую песню на верш Яўгеніі Янішчыц

14.02.2026 16:30
Музыку на словы аднайменнага вершу беларускай паэткі і перакладніцы Яўгеніі Янішчыц напісаў Арцём Лук’яненка.
               ,
Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка да Дня закаханых прэзэнтавалі новую песьню пад назвай «Ты пакліч мяне, пазаві».

Музыкі NaviBand Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка да Дня закаханых, які адзначаецца 14 лютага, прэзентавалі новую песню пад назвай «Ты пакліч мяне, пазаві».

Беларуская паэтка і перакладніца Яўгенія Янішчыц нарадзілася ў 1948 годзе ў вёсцы Рудка на Піншчыне, друкавацца пачала яшчэ школьніцай. Скончыла філфак БДУ, працавала ў газетах і часопісах.

Аўтарка зборнікаў паэзіі «Ясельда», «На беразе пляча», «Пара любві і жалю», за якую атрымала Дзяржаўную прэмію, і іншых.

У 1976 годзе Янішчыц трапіла ў аварыю, боль і пакуты ад якой спрычыніліся да дэпрэсіўных настрояў у апошнія гады жыцця творцы.

У 1988 годзе скончыла жыццё самагубствам.

Свабода/ав