Беларуская Служба

Блогер Павел Спірын пасля вызвалення з калоніі выехаў у Літву

15.02.2026 12:33
Пра вызваленне Паўла Спірына стала вядома ў студзені. 
    (2021 .).
Павел Спірын на судзе (2021 г.).Фота: ПЦ "Вясна"

Павел — беларускі палітычны блогер. На прэзідэнцкіх выбарах 2020-га году ён заявіў пра свой намер стаць кандыдатам у прэзідэнты, аднак Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла яго ініцыятыўнай групе ў рэгістрацыі. Пазней ён стаў даверанай асобай кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.

Спірына затрымалі 9 верасня 2020 года пасля выпуску новага відэароліка — пазней яго асудзілі да 4,5 гадоў пазбаўлення волі.

Павел мусіў выйсці на волю ў снежні 2024-га году па заканчэнні тэрміну. Але па ініцыятыве адміністрацыі бабруйскай калоні № 2 супраць палітвязня ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Яму маглі дадаць яшчэ адзін год зняволення.

Напрыканцы 2025-га году Павел адбыў тэрмін і выйшаў на волю. Цяпер з'явілася відэа з ім у Вільні.

«Усім прывітанне. Вось нарэшце я выехаў з Беларусі. Зараз знаходжуся ў Літве. Вялікі дзякуй усім за падтрымку, за тое, што ўсе гэтыя гады былі са мной і з іншымі людзьмі, якія не паспелі дарабіць тое, што мы павінны былі дарабіць у 2020 годзе. Але ўсё наперадзе», — кажа на відэа Павел.

Крынціа: ПЦ Вясна. Відэа: Аляксандр Кабанаў

нг