Беларуская Служба

У Беларусі +8 новых палітвязняў

16.02.2026 11:43
Праваабаронцам вядома пра змяшчэнне іх пад варту і асуджэнне да пакарання, звязанага з пазбаўленнем волі ў сувязі з узаемадзеяннем з «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
.
.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Гэта Дзмітрый Барсукоў, Ігар Губарэвіч, Павел Вахлакоў, Віталь Новікаў, Аляксандр Сульжыц, Сяргей Лагвіновіч, Віталь Кушнярэвіч, Аляксандр Хазееў.

Праваабаронцам вядома пра змяшчэнне іх пад варту і асуджэнне да пакарання, звязанага з пазбаўленнем волі ў сувязі з узаемадзеяннем з «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Аляксандра Хазеева дадаткова асудзілі за заклікі да санкцый, абразу А.Лукашэнкі і паклёп на яго.

Праваабарончыя арганізацыі падкрэсліваюць, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розныя формы пратэстнай актыўнасці выкарыстоўваюцца ўладамі як інструмент падаўлення грамадзянскага і палітычнага супраціву, іншадумства, антываенных выступаў і выказванняў.

Яны патрабуюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Вясна/ав