Беларуская Служба

BELPOL склаў спіс беларускіх кампаній, якія спрыяюць расійскай агрэсіі

16.02.2026 12:52
Сабраная інфармацыя перададзеная партнёрам у ЕС, ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі і Украіне для магчымага пашырэння санкцый і іншых абмежавальных мераў.
БелАЗImage by Анатолий Стафичук from Pixabay/CC0

BELPOL апублікаваў першую частку спісу беларускіх кампаній, якія, паводле арганізацыі, прама або ўскосна спрыяюць расійскай агрэсіі супраць Украіны. У пералік уключаныя 120 прадпрыемстваў і структур, па якіх ужо сабраныя і зафіксаваныя доказы, паведамляе euroradio

Сабраная інфармацыя перададзеная партнёрам у ЕС, ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі і Украіне для магчымага пашырэння санкцый і іншых абмежавальных мераў.

У спіс трапілі не толькі вытворцы зброі і боепрыпасаў. Тамсама названыя кампаніі, якія дапамагаюць абыходзіць санкцыі: пастаўляюць камплектуючыя, забяспечваюць лагістыку і фінансавыя разлікі для ваенных прадпрыемстваў. Уключаныя і банкі, праз якія фінансуюцца закупкі дэталяў і пашырэнне вытворчасці.

Сярод вядомых прадпрыемстваў — Мінскі завод колавых цягачоў, БелАЗ, «Планар», Гандлёвы дом «Інтэграл», Беларускі металургічны завод і іншыя.

эж