Беларуская Служба

Летась істотна вырасла запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў

16.02.2026 14:04
Адначасова пагоршылася сітуацыя ў прамысловасці: у студзені вытворчасць скарацілася на 3,4%, а ў апрацоўчай галіне — на 7,5%.
 -215 ()
Автобус МАЗ-215 (ілюстрацыя)Commons.wikimedia.org/Homoatrox /CC BY-SA 3.0

У 2025 годзе запазычанасць беларускіх прадпрыемстваў прыкметна павялічылася. Паводле звестак Белстата, на 1 студзеня дэбіторская запазычанасць склала 100,1 млрд рублёў — гэта на 12,5% больш, чым годам раней. Пратэрмінаваная дэбіторская запазычанасць дасягнула 10,4 млрд рублёў. Асабліва трывожыць рост пратэрмінаваных пазык з-за мяжы.

Крэдыторская запазычанасць склала 119,9 млрд рублёў, павялічыўшыся на 14% у гадавым вылічэнні. Пры гэтым у параўнанні са снежнем мінулага года аб’ёмы пратэрмінаваных пазык крыху знізіліся.

Адначасова пагоршылася сітуацыя ў прамысловасці: у студзені вытворчасць скарацілася на 3,4%, а ў апрацоўчай галіне — на 7,5%. Эксперты звязваюць гэта са зніжэннем попыту на беларускую прадукцыю на фоне запаволення эканомікі Расіі.

svaboda.org/эж