Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Берліне, дзе ў панядзелак, 16 лютага, далучылася да Сусветнага форуму па дэмакратыі, тэхналогіях і будучыні чалавецтва. У межах мерапрыемства палітык узяла ўдзел у міжнароднай сустрэчы Women’s Progress Dialogue, прысвечаным гендарнай роўнасці і падтрымцы жаночага ўдзелу ў палітыцы.
Сесію адкрыла былая дзяржаўная сакратарка ЗША Хілары Клінтан. Падчас воркшопу выступілі экс-прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце, першая жанчына — прэм’ер-міністарка Грэнландыі Алека Хаманд, былая міністарка замежных справаў і юстыцыі Ізраіля Цыпі Ліўні, а таксама лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру, журналістка і праваабаронца з Емена Таваккуль Карман.
У сваім выступе Ціханоўская нагадала, што больш за 170 беларускіх жанчын застаюцца палітычнымі зняволенымі, і заклікала да міжнароднай салідарнасці, падкрэсліўшы, што многія з іх былі затрыманыя за мірныя пратэсты і выступы супраць вайны.
эж