Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Бабарыкам і Марыяй Калеснікавай у Берліне

17.02.2026 08:14
Цягам некалькіх гадзін сустрэчы абмеркоўваліся стратэгічныя прыярытэты, крокі па ўмацаванні дэмакратычных сілаў і ўзмацненні адзінства.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Віктарам Бабарыкам і Марыяй Калеснікавайhttps://t.me/tsikhanouskaya

16 лютага ў Берліне, у Інстытуце Пілецкага, адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай з Віктарам Бабарыкам і Марыяй Калеснікавай з удзелам дарадцаў Ціханоўскай — Франака Вячоркі і Дзяніса Кучынскага. Дадаткова Франак Вячорка правёў кансультацыі па стратэгіі з Віктарам Бабарыкам.

Цягам некалькіх гадзін сустрэчы абмеркавалі стратэгічныя прыярытэты, крокі па ўмацаванні дэмакратычных сілаў і ўзмацненні адзінства, паляпшэнні каардынацыі на міжнароднай арэне. Асобна абмеркавалі крокі дзеля вызвалення палітвязняў і спынення рэпрэсій, падтрымку беларусаў унутры краіны і ў выгнанні, а таксама іншыя ініцыятывы, каб наблізіць перамены ў Беларусі.

Крыніца: Светлана Тихановская/юл