Беларуская Служба

У Мінску наракаюць на нізкую якасць працы ўраду

17.02.2026 10:41
Лукашэнка ў паніцы патрабуе тэрмінова шукаць новыя экспартныя кантракты ды ўзяць на ручны кантроль ключавыя прадпрыемствы.
Ілюстрацыйнае фота@pul_1

У аўторак Аляксандр Лукашэнка наведаў паседжанне Рады міністраў, дзе падводзіліся вынікі дзейнасці Беларусі ў 2025 годзе.

Дыктатар паставіў перад урадам «імгненныя задачу» – тэрмінова спыніць спад у прамысловасці і разгрузіць склады, паведаміла Белта.

«Прама зараз першачарговыя, імгненныя задачы ўрада Усе ключавыя прадпрыемствы яшчэ ўчора павінны быць узяты літаральна на ручны кантроль. Крый вас бог скідаць са складоў камусьці без грошай тую ці іншую прадукцыю», – заявіў Лукашэнка.

Узурпатар загадаў прыкамандзіраваць на месцы спецыялістаў міністэрстваў або канцэрнаў, каб прарэвізаваць працу маркетолагаў, службаў збыту, сістэм закупак.

«Задача адна – тэрмінова знайсці новыя кантракты. Далей – сігнал наверх свайму міністру, няхай пад гэты экспарт (асабліва на новыя рынкі) шукае разам з віцэ-прэмʼерам і банкамі фінансавую падтрымку», – падкрэсліў Лукашэнка.

Дыктатар заявіў, што нельга дапусціць правалу прынятай праграмы пяцігодкі ўжо на старце і пачаў пагражаць «канкрэтнай адказнасцю» за адсутнасць вынікаў, дадаючы, што не атрымаецца «адсядзецца па накатанай адсядзецца або прыкрыцца абʼектыўнымі прычынамі».

На бягучы год Лукашэнка агучыў шэраг першачарговых задач: тэрмінова спыніць спад у прамысловасці і разгрузіць склады, узяць га ручны кантроль усе ключавыя прадпрыемствы, тэрмінова пабудаваць цялятнікі, утрымаць інфляцыю на ўзроўні 7%, ажыццяўляць эфектыўны кантроль.

Крыніца: Белта/юл